![]() | Вы праглядаеце журнал Увайсьці Стварыць рахунак на LiveJournal Далей... |
![]() | |||||||
|
Цікава як шмат за апошнія 2 тыдні я даведаўся пра сябе. Цікава як шмат, аказалася, ёсць ва мне рысаў характару і звычкі паводзінаў, якія бесяць (вынеосяць) ці проста напружваюць маіх, нават лепшых сяброў. Нават не магу уявіць як гэта напружвае блізкіх і ня вельмі знаёмых...
|
|||||||
![]() | |||||
|
Заўтра... 22 а штосьці так нявесела!!! :(( Можа гэта праз тое, што проста сёння няма сонца і мне няма чаго рабіць на працы, а можа мне проста надакучыла ўмё і хочацца вырвацца на пару дзён з абрыдлага за зіму Менску, прыхваціўшы адну мілую дзяўчынку пару сяброў і працуючую машыну... J'espere que ce sera un jour...
|
|||||
![]() | |
|
As usual я за 2 тыдни да свайго ДЗ нагадваю усим сабраушымся, што 16га сакавика гэтага года я стану старэйшым яшчэ на 1 год свайго выбитнага и никчэмнага жыцця. Усим хто хоча праявиць сваю жыццёвую цикавасць да такой асобы як я можа павиншаваць мяне щ гэты дзень любыми сродками як сучасными так и старыми тэхналогиями... ;)) |
|
![]() | |||
|
Пахамі Холадам Вецер Незнаёмы Сабе Як той ліст Ты не паспеў Даглядзець Сон пра лета Зжаўцеў І Зляцеў Разам З ЁЮ Галінкаю Долу Каб Даць Дрэву Сілы Увесну Цвісіці.
|
|||
![]() | |||||
|
Смутак У Вачах Ліхтара Цягнікі Праз Дождж У сьвет Ляцяць У вырай А Я Хачу Каціцца Камянямі Са Сцэны Плачам Аб Усім Самотна Думаць Ноч Праз Жнівень Восень Наўздагон Я Еду Ад Якой Праз Кропляў Скокі На Акне Што Ад Цябе Мяне Схавала У Дзень Спаткання Ліхтароў. 22.07.2008 З.Ы. А яшчэ мне першы раз захацелася восені: не разумею - ці я ўжо стаміўся ад лета, ці ў мяне проста такі хрэнова-самотна-восеньскі настрой...?
|
|||||
![]() | |||||
|
Бітлы прайшлі. А я ляжаў хвілін 20 каля дома і любаваўся зорным (хаця якое яно можа быць у Менску... так сабе - напаўзорнае) небам і думаў пра прыгожае лета, прыгожага, але хворага сябе, пра мінулае і пра будучыню. І неадрыўна шкадаваў і шкадаваў пра многія рэчы: і пра тое, што Бітлз-фэст у адрозненні ад быдлз-фэста бывае толькі адзін раз на год; і пра тое, што я не настолькі паспяхова як хацелася б; што мы не паехалі да Макса на ноч на працяг гэтага дня-свята; пра тое, што я б хацеў паміраючы ўзгадваць адзін з такіх моманртаў калі ты ляжыш па над зорным вечаровым небам і халодны начны вецер халадзіць твар у той час, як цёплая зямля грэе тваю спіну і навокал чуцен толькі шум лістоты дрэваў...
|
|||||
![]() | |||||
|
А вы калі небудзь снілі ў сваім жыцці свой труп??! Які пры гэтым ўстаўшы з труны ( і памерлы 1 месяц таму) падыйшоўшы да вас сказаў вам фразу на латыні і лег зноўку у сваю труну, бо ты чытаў услых малітву, каб крый Божа ён не пайшоў убок сяброў ( дарэчы дзеянне адбываецца не на могілках, а ў, кшталту сямейным склепе)....?
|
|||||
![]() | |||||
|
Разгуба ўнутры Патанаеш вачыма Адводзіш свой позірк З цікавых вачэй. Псуеш сваю карму Баўленнем з экранам Атручваеш час Не чытаючы кніг. Вырошчваеш мары Вандруеш па мапе І ў мора канапы Кідаеш свой corps. Пяском у гадзінніку трушчыш памкненні даеш прарастаць на сэрцы хмызнягу. А потым з здзіўленнем зусім нетаропка ты і не адчуеш як стаў валуном.
|
|||||
![]() | |
![]() | |||||
|
ТАк калбацісь мяне музыка, менавіта сёння і пару дзён перад гэтым, - Zемфира і яе канцэрт 2006г. Асабліва кранае канцэртная апрацоўка песьні ПММЛ. Проста вельмі прыгожа зроблена. І хочацца на мора: ехаць пад закходзячым сонцам на машыне побач з любімай дзяўчынай на суседнім крэсле і лепшымі сябрамі на заднім і ў другой машыне (бо ўсе на адно задняе крэсла ня ўлезуць :)) Божа, я так веру, што так калі-небудзь будзе!!!!!
|
|||||
![]() | |||||
|
Цікава, калі сказаць дзяўчыне, якая ўжо цябе ведае пэўны час (..і ты яе адпаведна..): "Будзь маёй дзяўчынай!!!" - то вашыя варыянты адказу на гэта? [Цікава меркаванне ў першую чаргу дзяўчат] Ваш XLP.
|
|||||
![]() | |||||
|
Я сёння нарешце ЗДАЎ гэта лайно (ці дакладней тое, што ў назве паста). Гэта значыцца заўтра я атрымаю маленькую паперу (правы на кіраваньне аўтамабілем вагою да 3.5 тоннаў), якая дасць магчымасць вывучаць гэты такі неабсяжны па прасторах і часе сьвет хутчэй і прыемней. Я так дошга шоў да гэтага што нават ня верыцца. ...Прыемна, што штосьці ў гэтым свеце (хоць і такое дробнае, але) спраўджваецца....
|
|||||
![]() | |
|
В эфире телеканала ЛАД прошел сюжет о нашем гомельском мальчике Антоне Добросельском. Симпатичный такой, смышленый мальчишка лет 12-ти. Только вот живет он сейчас в больнице, и жить ему, по прогнозам врачей, остается не так уж много. У мальчика непропорциональный (большой) рост сердца. Ему уже была сделана операция, которая не принесла никаких результатов. И сейчас Антону просто необходима пересадка сердца в кратчайшие сроки. Эта операция стоит около 500 000 евро. Каждый из нас понимает, что эта сумма для обычной семьи просто нереальна! Семья получила ответ из Минздрава: ”Направление на лечение за рубеж считать нецелесообразным”. Для семьи это звучит как приговор. Если вы можете хоть как-то помочь этому мальчишке, сделайте ЭТО. Счета – в филиале № 305 ОАО “АСБ Беларусбанк” в г.Гомеле – в бел. руб.: P.S.: Просьба: если возможно скопируйте пожалуйста это сообщение в свои ЖЖ, форумы и т.д. |
|
![]() | |||||
|
Он поклялся в строгом храме Перед статуей Мадонны, Что он будет верен даме, Той, чьи взоры непреклонны. И забыл о тайном браке, «Ты ль в Моем не клялся храме, — Отойди, не эти жатвы Но, печальный и упрямый,
|
|||||
![]() | |||||||
|
Быў на канцэрце "ДетиДетей" - ВЕЛЬМІ-ВЕЛЬМІ спадабалася. Дзякуй маёй сяброўцы за такі падарунак. Хоць я слухаў гэты гурт 2 раз у жыцці (...першы - ўчора ўвечары на кампе...). Падрабязна распісваць не буду свае ўражанні, але яны добрыя і вялікія такія, якія бываюць такімі сапраўды толькі ў дзяцінстве...;))
|
|||||||
![]() | |
![]() | |||||
|
Са сьвятам, вас мае любімыя і дарагія сябры і сяброўкі!!!!!! З ДНЁМ ВОЛІ!!! З ЮБІЛЕЕМ ВАС!! З ДНЁМ СТАНАЎЛЕННЯ НАШАЕ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ! З ПОДЗЬВІГАМ НАШЫХ ДЗЯДОЎ І ПРАДЗЕДАЎ! СА СЬВЯТАМ НАШАЙ ЕДНАСЦІ І МОЦЫ!!! ЖЫВЕ...!!!!!
|
|||||
![]() | |
|
Нахер, усё нахер"!" Авітаміноз ці што але ўсё надакучыла і стаммляе вельмі моцна. |
|
![]() | |
![]() | |
|
Вы як наша самая маляўнічае, чыста-празрыстае, каштоўнае ды невычэрпна-глыбокае возера Беларусі якому мы як нашыя продкі прыносім часам паклон; часам злуемся на яго, як на незразумелую нам і ад нас незалежную таямнічую сілу; часам мы акунаемся ўсім целам й душою ў яго і атрымоўваем задавальненьне ад плаваньня ў ягоных водах і казытаньня ягонымі пяшчотнымі хвалямі аб наша цела; часам мы проста ня можам наглядзецца на рэльеф ягоных берагоў; часам мы расстаемся па справах жыцьця, але заўжды пасьля іх мы вяртаемся з яшчэ большай прагай застацца ў гэтым ўлонні прыроды назаўжды і аберагаць яго ад ўсіх і ўсяго. Будзьце шчаслівыя!!! (і не забывайце быць хоць крыху цярпялівымі да нас, хлопчыкаў) |
|
